Anatomia. Идеальное Тело. 30.06.-1.08.2015

11412112_899117246828348_3245814696297288084_o 30 чэрвеня па 1 жнiўня 2015 года ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Мінск) будзе праходзіць выстава ў рамках праекта “Anatomia”.

“Anatomia” — міжнародны праект у вобласці візуальных мастацтваў, аб’ектам даследавання якога з’яўляюцца праблемы ўспрымання цела (межы цела, самаідэнтыфікацыя, разбурэнне цялесных стэрэатыпаў, эратычнае ўспрыманне цела) і цялеснасць.

Першая выстава ў рамках праекта адбылася ў красавіку 2013 года ў горадзе Віцебску на дзвюх вядучых пляцоўках: Арт-цэнтры Марка Шагала і Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва. У ёй прынялі ўдзел 18 мастакоў і фатографаў з Беларусі, Францыі, Чэхіі і Латвіі. Роўна праз год у тых жа залах адбылося адкрыццё другой выставы ў рамках праекта, якая сабрала 19 удзельнікаў з Беларусі, Чэхіі і Польшчы.

Крыху пазней ў Мінску экспазіцыя праекта аб’яднала працы ранейшых ўдзельнікаў і такім чынам дала магчымасць асэнсаваць матэрыял, напрацаваны за два гады.

Тэма праекта гэтага году — ідэальнае цела.

Якім чынам сёння ідзе фарміраванне крытэрыяў ідэальнага цела, калі прыгажосць не з’яўляецца ўмовай выжывання, не знаходзіцца ў полі інтарэсаў сучаснага мастацтва?
Мы жывём ва ўмовах штодзённага навязвання нам масавай культурай і праславутым грамадствам спажывання цялесных стэрэатыпаў, якія ў сваіх найбольш агрэсіўных формах ператвараюцца ў своеасаблівы “цялесны фашызм”, калі ўсе, хто не ўпісваюцца, робяцца нябачнымі, перастаюць існаваць. Узрост, сацыяльны статус, фiзiчныя параметры, пол, гендар — усе гэта ўплывае на нашу прысутнасць у iнфармацыйным полi.
І ў такой сітуацыі, калі чалавек больш не можа знайсці арыентыраў у мастацтве і ў навакольным асяроддзі, ён выпрацоўвае свае асабістыя крытэрыі прыгажосці і прыводзіць цела ў стан свайго ўласнага ідэалу.

22 аўтары i мастацкix калектывы з Беларусi, Польшчы, Чэхii, Швецыi, Латвii i Аycтрыi падрыхтавалi свае вiзуальныя даследваннi на тэмы “iдэяльных” эстэтычных, сацыяльных, метафiзiчных целаў. Задуменныя пошукi межаÿ самаідэнтыфікацыi ў цемры, цела як матэматычная функцыя i актыўнае сацыяльнае цела сучасных жыхароÿ мегаполісаў.

У межах праекта гэтага году, дзякуючы ўдзелу Польскага Інстытута ў Мінску і Фонда “Археалогія фатаграфіі”, будуць прадстаўлены працы класіка польскай фатаграфіі Збігнева Длубака з ягонай серыі “Жэстыкуляцыя”.
Фатограф і куратар Уладзімір Парфянок прадставіць рэтраспектыўную выставу фатаграфiй з калекцыi галерэi вiзуальных мастацтваў NOVA “Цела, якое гаворыць”.
Дзякуючы падтрымцы амбасадаў Латвійскай і Чэшскай рэспублік у Рэспубліцы Беларусь, у выставе прымаюць удзел працы маладых фатографаў Рэйніса Хофманіса і Паўла Хейны.

Падчас суправаджальных мерапрыемстваў плануюцца экскурсія па выставе “Цела, якое гаворыць”, сустрэча з аўтарамі, перформансы ад Wёska Project, Laboratory Figures Oskar Schlemmer, Skvo’s dance company, Ірыны Ануфрыевай, Aortha & Goron. Праграма cуправаджальных мерапрыемстваў будзе аб’яўлена пазней.

Спецыяльную праграму таксама прадставіць кінаклуб BLOW UP.

Аўтар і куратар праекта “Аnatomia”: Дзіна Даніловіч
Су-куратар: Ганна Лакціёнава

Спіс удзельнікаў праекта:

Збігнеў Длубак / Польшча
Iгар Саўчанка / Беларусь
Таццяна Лісоўская / Беларусь
Алена Пратасевіч / Беларусь
Сяргей Кажамякін / Беларусь
Маша Святагор / Беларусь
Андрэй Карачун / Беларусь
Яўген Атцецкі / Беларусь
Сяргей Ждановіч / Беларусь
Юлiя Канаплёÿ-Лейдзiк / Беларусь
Таццяна Радзівілка / Беларусь
Ала Савашэвiч / Беларусь
Aortha (Дзмітрый Ладзес) / Беларусь
Яўген Горан / Беларусь
Рэйніс Хофманіс / Латвія
FXXXi̶s̶m̶ Toshain/Ceeh / Аўстрыя
Ганна Сiх / Аўстрыя
Іў Тошайн / Балгарыя
Павел Хейны / Чэхія
Дзіна Даніловіч / Беларусь
Ірына Ануфрыева / Швецыя
Laboratory Figures Oskar Schlemmer / Беларусь
Skvo’s dance company / Беларусь
Wёska Project / Беларусь

Цела, якое гаворыць / Рэтраспектыўная выстава фатаграфiй з калекцыi галерэi вiзуальных мастацтваў NOVA / куратар: Уладзімір Парфянок

Арганізатары і партнёры:

Цэнтр Сучасных Мастацтваў, Мінск
Галерэя “Артплац”
Польскі Інстытут у Мінску
Фонд “Археалогія фатаграфіі”
Амбасада Латвiйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Галерэя — багетная майстэрня “Рамер”

Партнёр Цэнтра Сучасных Мастацтваy ЗАТ “Альфа-банк”

Інфармацыйны партнёр: FILET magazine

Прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў СМІ: 30 чэрвеня – 17.00
Адкрыццё: 30 чэрвеня – 18.00
На адкрыцці: Wёska Project, Aortha (Дзмітрый Ладзес)
Закрыццё: 1 жнiўня – 18.00
На закрыцці: Laboratory Figures Oskar Schlemmer, Aortha & Goron.

Адрас: Цэнтр Сучасных Мастацтваў, г. Мінск, вул. Някрасава, 3
Час працы: аўторак-субота: 11:00 — 19:00
серада: 13.00 – 21.00

Узроставае абмежаванне +18.11412112_899117246828348_3245814696297288084_o