Дневник Просителя. Выставка живописи и графики известного словацкого художника Марека Ормандика. 27.10-16.11.2015

12140145_1611101542443973_6206374106279180717_o

Марэк Ормандзік

Нарадзіўся 19 снежня 1968 года. Жыве і працуе ў ў Братіславе. Славакія. У 1993-м годзе скончыў Акадэмію файных мастацтваў і дызайну. Экспанавацца пачаў у 1991-м годзе. З’яўляецца ўдзельнікам шэрагу прэстыжных міжнародных праектаў у сябе на радзіме, а таксама ў Чэхіі, Германіі, Румыніі, Балгарыі, Польшчы, Расіі, Аўстрыі, Італіі, Францыі, Японіі і ЗША. Выстава “Дзённік Просьбіта” вядомага славацкага славацкага мастака Марэка Ормандзіка – плён сяброўскіх адносін з Беларуссю яе куратара Пэтэра Мільчака: выкладчыка, перакладчыка і паэта, які некалькі год працаваў у Мінску. Першае экспанаванне выставы гэтым летам адбылося ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.
“Марэк Ормандзік – лічыць куратар Пэтэр Мільчак, — гэта адзін з самых выбітных і самабытных славацкіх творцаў сярэдняга пакалення. Асноўную частку яго беларускага праекта склалі творы з нізкі “Святыя за вёскай”, што дазволіла прадставіць Ормандзіка, як аўтара масштабных жывапісных цыклаў, асобу надзвычай заглыбленую і экспрэсіўную. Нізка стваралася мастаком на працягу амаль трох гадоў. Час ал часу, у пэўным сэнсе “дзённікавым спосабам”, ён вяртаўся да малявання асобы, якую назваў Просьбітам. На творах паўтараецца профільная постаць укленчанага мужчыны са складзенымі, як пры малітве, рукамі. Акрамя аднолькавага матыву творы з нізкі яднае фармат, тло, каларыт і манера накладання фарбы. Але ў выглядзе постацяў адлюстроўваюцца самыя розныя станы душы — ад пакоры, падатлівасці, адданасці ажно да рабскай падпарадкаванасці. Разам з тым у выявах прысутнічае шчырая просьба, заклік, жаданне і нават жадоба. Мажліва, што мы і сапраўды сустракаемся са святымі. А мажліва і не. Бо над галавой мыжчыны калі і лунае німб, то німб падазроны, чорны…
Спалучэнне гэткіх “аднолькавых” карцін у рамках адной нізкі, з аднаго боку, падмацоўвае сілу і глыбіню споведзі яе аўтара, а з другога боку, цалкам магчыма, дэманструе нам яе адноснасць. А магчыма, што гэта і першае, і другое адначасова”.